У Кембрыджскім універсітэце з'явілася стыпендыя «доктара шакаладных навук» — распрацоўніка формулы тэрмаўстойлівага шакаладу.
Адпаведную аб'яву размясцілі на сайце ВНУ. Для спецыяліста падрыхтавалі месца ў дэпартаменце хімічнай інжынерыі і біятэхналогіі.
Галоўным абавязкам вучонага стане вывучэнне ўплыву цёплага клімату на спажывецкія ўласцівасці шакаладу з тым, каб паменшыць ўздзеянне тэмпературных фактараў на захаванне формы прысмаку.
Сярод патрабаванняў да прэтэндэнтаў кіраўніцтва вышэйшай навучальнай установы пазначыла наяўнасць ступені бакалаўра, вопыт даследчай работы і любоў да шакаладу. Будучаму «доктару шакаладных навук» вырашылі даручыць не толькі даследчую працу, але і чытанне лекцый студэнтам.
Па заканчэнні працы над праектам навуковец атрымае ступень PhD (доктар навук).