«Калі гэтая сустрэча сапраўды адбудзецца ў такім фармаце як напісана, то гэта будзе найвялікшы трыумф беларускай дыпламатыі за ўсе часы незалежнасці», — напісаў у сваім Фэйсбуку палітолаг Дзяніс Мельянцоў.

Для Беларусі крайне важна, каб украінскі крызіс быў урэгуляваны, заяўляў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, сам факт правядзення перамоваў у Мінску ўмацоўвае суб'ектнасць Беларусі. Нашу краіну часта разглядаюць як непаўнавартую, пратэктарат Расіі. А тут Мінск выкарыстоўваецца як нейтральная пляцоўка. Гэта пытанне прэстыжу.

На думку Мельянцова, роля Беларусі ў арганізаціы перамоваў Пуціна і Парашэнкі прывядзе і да перазагрузкі ў адносінах Еўрасаюза з нашай краінай. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?