Панядзелкавыя поспехі змяніліся аўторкавым адступленнем. Украінскія СМІ паведамляюць, што ўкраінскім штурмавым атрадам не ўдалося ўзяць Ілавайск — фарпост Данецка на поўдні. У панядзелак добраахвотніцкі батальён «Данбас» заняў дзве траціны горада. Але ў аўторак ён быў змушаны выйсці з горада на ўскраіны. Прычым «Данбас» страціў чатырох байцоў забітымі. А ягоны легендарны камандзір Сямён Сяменчанка атрымаў множныя раненні. Яго прааперавалі.

Украінскае войска застаецца вельмі дэмакратычным. Байцы і камандзіры інфармуюць пра вынікі баявых дзеянняў у сацыяльных сетках.

Складанасць задач, што стаяць перад Украінай, адлюстроўвае і той факт, што ў Луганск прабілася новая калона з расійскім узбраеннем. Кіраўнік Антытэрарыстычнай аперацыі ў Луганскай вобласці Ігар Варончанка тое прызнаў. Ва ўсходні аплот сепаратыстаў увайшло каля сарака адзінак толькі цяжкой бранятэхнікі. І гэта нягледзячы на тое, што Луганск лічыцца цалкам заблакаваным украінскімі войскамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?