На шпілі сталінскага вышыннага дома на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве раніцай у сераду вывесілі ўкраінскі сцяг. Пра гэта напісаў у твітары фатограф газеты «Известия» Эмін Калантараў.

Журналістаў папрасілі пакінуць будынак, там знаходзяцца супрацоўнікі паліцыі і МНС, унутр нікога не пускаюць. Каля 10:00 (9:00 па Мінску) сцяг знялі.

Акрамя таго, зорку, якая вянчае шпіль гмаху, пафарбавалі ў жоўта-блакітныя колеры.

У аддзел паліцыі «Таганскі» даставілі некалькіх маладых людзей з альпінісцкім рыштункам, якія могуць быць датычныя да гэтага.

Па словах крыніцы ў экстранных службах, дастаўленыя ў паліцыю — жыхары Масквы і Падмаскоўя. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?