Нацыянальная гвардыя Украіны абвяргае інфармацыю адносна спынення батальёнам «Данбас» выканання баявых задач у Ілавайску Данецкай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацгвардыі.

«Афіцыйна паведамляем, вайскоўцы батальёна «Данбас» працягваюць выкананне баявых заданняў па вызваленні горада Ілавайска. Байцы батальёна, гераічна адбіваюць контратакі тэрарыстаў і ажыццяўляюць наступ», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле паведамлення, ужо вызвалена больш за палову Ілавайска.

Вечарам 19 жніўня на старонцы батальёна «Данбас» у Facebook з'явілася паведамленне, што байцы падраздзялення па стане на 22:00 выйшлі з бою пад Ілавайскам. У паведамленні таксама казалася, што ў баі загінулі 4 байцы батальёна, а таксама пра тое, што паранены камандзір «Данбаса» Сямён Сяменчанка праапераваны, яго лячэнне зойме каля 2-3 тыдняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?