Супрацоўнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне ў адным з цэхаў кандытарскай фабрыкі «Камунарка» ў Мінску, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Пажар здарыўся днём 19 жніўня ў цэху па абсмажванні арэхаў. Работнікі МНС, якія прыбылі на выклік, устанавілі, што ў аднапавярховым цагляным будынку цэха загарэліся адклады ў апараце для абсмажвання «Конці-303» 1976 года выпуску. Плошча пажару склала чатыры квадратныя метры.

Праз 20 хвілін пасля атрымання выкліку полымя было ліквідаванае. Персанал фабрыкі не пацярпеў. Ратавальнікі ўстанаўліваюць прычыну ўзгарання, разглядаецца версія аб парушэнні тэхналагічнага працэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?