Бацькі загінулага на Майдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага ўрэшце атрымалі ўласнае жытло. Дзякуючы падтрымцы розных фондаў ім удалося набыць двухпакаёвую кватэру ў Гомелі і тым самым выканаць мару загінулага сына.
Ніна Жызнеўская: «Дзякуючы розным фондам мы атрымалі кватэру. Яны прыехалі сюды з Украіны, паглядзелі, у якіх умовах мы жывем, і сказалі, што маці героя павінна жыць у нармальных умовах. Яны самі дамовіліся наконт кватэры. Ёсць сярод беларусаў нармальныя людзі, якія прыязджаюць, якія размаўляюць, набываюць мне лекі. Але ёсць і такія, што плююць мне ў душу».