Прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа пацвердзіў прадастаўленне прытулку заснавальніку сайта WikiLeaks Джуліану Асанжу.

Джуліан Асанж, AFP

Джуліан Асанж, AFP

«Сітуацыя з Асанжам можа быць вырашана ўжо заўтра, калі Вялікабрытанія дасць яму пропуск, каб пакінуць краіну», — сказаў Карэа.

Паводле словаў прэзідэнта Эквадора, Асанжу вырашылі даць прытулак, бо ўлады ЗША не гарантавалі захаванне закона пры расследаванні яго справы. Акрамя таго, як заявіў Карэа, у ЗША ёсць уплывовыя людзі, якія патрабуюць прысудзіць Асанжа да смяротнага пакарання, што парушае правы чалавека.

У панядзелак Асанж заявіў, што можа пакінуць пасольства Эквадора ў найбліжэйшы час.

Адвакат аўстралійца Джэніфер Робінсан патлумачыла, што ён пакіне тэрыторыю дыпмісіі толькі пасля дасягнення дамоўленасцей з брытанскімі ўладамі наконт «прадастаўленага яму Кіта (сталіца Эквадора) палітычнага прытулку з мэтай ліквідацыі пагрозы выдачы ЗША».

Джуліян Асанж два гады хаваецца ў эквадорскім пасольстве ў Лондане, каб улады Брытаніі не маглі экстрадзіраваць яго ў Швецыю, дзе ён абвінавачваецца ў сэксуальным гвалце.

Асанж лічыць абвінавачванні ў свой адрас палітычна матываванымі і баіцца, што Стакгольм выдасць яго ЗША, дзе яму выставяць абвінавачванні ў абнародаванні сакрэтнай інфармацыі.

Сайт WikiLeaks апублікаваў архівы узброеных сіл ЗША пра войны і Іраку і Афганістане, а таксама дыпламатычную перапіску Дзярждэпартамента ЗША. За абнародаванне гэтых сакрэтных матэрыялаў Асанжу ў ЗША можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?