З Вільні і Мінска выязджаюць туркі, што працуюць у турэцкіх булачных. Як кажуць, гэты выезд звязаны з абвяшчэннем у Турэччыне мабілізацыі.
«НН». №33. 1914.
Рэферэндуму — так! «Рэферэндум аб трэцім тэрміне здольны надаць другое дыханне апазіцыі. Тады яна здолее адысці ад «лямпачак» да галоўнага палітычнага пытання, па якім яе пазіцыя супадае з думкай большасці беларусаў. А ў выніку гэтага рэферэндум можа дапамагчы апазіцыі «выцягнуць» і парламенцкую перадвыбарную кампанію — ператварыць яе ў агульнанацыянальную пад лозунгам «Не — трэцяму тэрміну», —мяркуе палітолаг Віталь Сіліцкі.
«НН». №31. 2004.