У Луганску 18-ы дзень няма энергазабеспячэння, у горадзе працягваюцца баявыя дзеянні. Пра гэта паведамляе прэс-служба Луганскага гарадскога савета.
«Абстрэлы Луганска не спыняюцца, людзі жывуць пад гукі стрэлаў і свіст снарадаў. Доўгі час сітуацыя ў горадзе застаецца вельмі крытычнай. У ноч на 20 жніўня ў абласным цэнтры працягваліся ўзброеныя супрацьстаянні, ёсць новыя разбурэнні жылых будынкаў і іншых аб'ектаў гарадской інфраструктуры», — гаворыцца ў паведамленні.
У гарсавеце падкрэслілі, што на працягу 18 дзён людзі вымушаныя жыць ва ўмовах адсутнасці святла, вады, мабільнай і стацыянарнай сувязі. Аднавіць энергазабеспячэнне не ўяўляецца магчымым з-за пастаянных баявых дзеянняў на тэрыторыі горада.