Меркаванні5151

Мілінкевіч: Я малады як ніколі. Палітык не выключае ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 

«Я не адмаўляўся і не адмаўляюся ад палітычнай дзейнасці, — кажа лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

 — Але заўсёды казаў, што наперад павінна выходзіць новае пакаленне, патрэбная іх раскрутка. Не абавязкова выбіраць з адной і той жа апазіцыйнай абоймы. Нам, старэйшым, трэба стаць побач, дапамагчы моладзі. Вельмі прыкра, што ў сённяшніх умовах, скажам, былы начальнік прадпрыемства, ці кіраўнік горада, ці міністр не могуць пайсці ў апазіцыю, бо за гэта яны сядуць у турму».

Тым не менш, Мілінкевіч гаворыць, што ў выпадку вылучэння яго кандыдатам на Кангрэсе дэмакратычных сілаў браць самаадвод не будзе.

«Калі перад гэтым адбудзецца кансалідацыя патрыятычных сілаў, то я гатовы ўдзельнічаць».

Раней гаварылася, што магчымым кандыдатам ад руху «За Свабоду» можа стаць палітолаг і выкладчык Алесь Лагвінец. «Яго кандыдатура абмяркоўваецца. Як і шэрагу іншых асоб, не хачу называць іх імёны. Мы маем вялікі спіс патэнцыйных кандыдатаў — гэта і былыя наменклатуршчыкі, і дзеячы культуры, і грамадскія дзеячы, і, канечне, палітыкі. Усё вырашыць Кангрэс дэмсілаў. Без Кангрэсу мы рызыкуем трапіць у сітуацыю 2010 года».

Сёння ўдзел у выбарах — гэта барацьба за ўладу ці спроба данесці да выбарцаў свае погляды? Мілінкевіч лічыць, што «перамога ў любым выпадку павінна быць мэтай нумар адзін», але пры гэтым павінна быць і праграма мінімуму — змяняць погляды людзей, праводзіць шырокую агітацыйную і асветніцкую кампанію.

Палітолаг Андрэй Казакевіч кажа, што ў сённяшніх умовах, у сувязі з падзеямі ва Украіне, план Плошчы можа быць небяспечным для Беларусі.

«Людзі задаволеныя той псеўдастабільнасцю, якую маюць сёння. Яны не ўспрымуць радыкальных захадаў і крывавых рэвалюцый. Ды я і сам супраць крывавых рэвалюцый. Перамены мусяць адбывацца толькі мірным шляхам. Што тычыцца Плошчы, то яе збіраць, безумоўна, трэба, але Плошчу цвёрда з мірнымі мэтамі, кантраляваную, нельга дапусціць беспарадкаў. Раней заўсёды ў апазіцыі былі дружыны, дужыя хлопцы, якія ў выпадку кідання камення ці чагосьці іншага здольныя вывесці правакатара за каўнер з натоўпу ды здаць яго ў міліцыю. Трэба да гэтага вяртацца», — гаворыць Мілінкевіч.

Мілінкевіч паведамляе, што выйсці на адзінага кандыдата на гэтых выбарах будзе няпроста.

Ён кажа, што для яго важнае аб’яднанне на глебе каштоўнасцяў і ідэяў. «Будуць і такія людзі, якія ў жаданні скінуць уладу будуць глядзець на Маскву, спрабаваць абапірацца на яе дапамогу, нам з імі не па дарозе».

Ці хопіць у Аляксандра Мілінкевіча здароўя правесці паўнавартасную выбарчую кампанію. За апошнія гады ён перажыў некалькі аперацый на нагах. «Я малады як ніколі. Цэлы месяц адпачываў у Берштах. Плаваў кожны дзень па 2-3 кіламетры. Галава таксама працуе выдатна. Пакуль што ў людзей дамінуе песімізм у пытанні магчымасці змены ўлады, будзем працаваць, каб змяніць сітуацыю», — падсумоўвае палітык.

Каментары51

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны

Усе навіны →
Усе навіны

Узброены беларус напаў з пісталетам на паліцэйскіх у Расіі1

Аўтаслесара з Мінска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах. Яму пагражала да 6 гадоў калоніі3

30 год таму дэпутаты апазіцыі галадоўкай спрабавалі спыніць аўтарытарызм Лукашэнкі14

Сёння — гадавіна тэракта ў мінскім метро4

«Гэта рок-н-рол». Шура Стоўн ацэньвае начосы лукашыстак з легендарнага артыкула «Нашай Нівы»9

Як жыве Віталь Тысеў — актывіст, якому беларусы сабралі 45 тысяч еўра на тэрміновую аперацыю і ўратавалі ад паралічу6

У Нью-Ёрку ў раку Гудзон упаў верталёт, загінулі шэсць чалавек2

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч8

Падпал у віленскай IKEA летась зладзіў украінскі падлетак. Ён захоўваў на вакзале сумку з выбухоўкай, тэлефонамі і вібратарамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць