Збіццём скончылася рамантычная прагулка ў к. п. Нарач (Купа).

Позна ўвечары 12 жніўня ля ўзбярэжжа возера Нарач два юныя жыхары Мінска прагульваліся з дзяўчатамі. Да іх падбеглі два хлопцы і збілі мінчан. Наносілі ўдары па твары і тулаве, у тым ліку драўлянай палкай. Юнакам прычынілі цялесныя пашкоджанні.

Хуліганаў хутка адшукалі. Гэта былі два мясцовыя хлопцы (адзін з іх – непаўналетні), расказаў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Аляксандр Штура.

Паводле папярэдняй інфармацыі прычынай нападу стала жаданне правучыць мінчан, бо тыя прагульваліся з мясцовымі дзяўчатамі.

Нарачанцы затрыманыя, знаходзяцца ў ізалятары часавага ўтрымання. Завялі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?