Сёння, 21 жніўня, з 16:00 намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім адказвае на пытанні журналістаў, а таксама чытачоў «Нашай Нівы».
На мінулым тыдні Алена Анісім абвесціла, што гатовая стаць кандыдатам ад апазіцыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах.
***
Алена Анісім нарадзілася 28 верасня 1962 года ў вёсцы Савані на Стаўпеччыне Мінскай вобласці. Скончыла філфак БДУ.
Яшчэ ў глухі савецкі час яна была актыўнай удзельніцай падпольнай незалежніцкай суполкі «Майстроўня». З 1991 года працуе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ.
Намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, адна з вядоўцаў штотыднёвай праграмы «Беларуская мова» на тэлеканале АНТ.