Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікае падымаць украінскі сцяг ва ўсіх кутках Украіны і свету, а таксама афарбоўваць у жоўты і блакітны колеры месца знаходжання.

Пра гэта гаворыцца ў яго відэазвароце, абнародаваным у сацсетках.

«Напярэдадні Дня Незалежнасці мы пачынаем ініцыятыву «Нашы Колеры», якая прысвечана ўкраінскаму сьцягу. Сімвалічна, што ў гэты дзень у нашы колеры размалявалі магчыма самы вялікі гмах ў Маскве», — сказаў, у прыватнасці, ён.

«Заклікаю ўкраінцаў па ўсім свеце, дзе б яны ні былі, напярэдадні гадавіны Незалежнасці ўпрыгожыць свае дамы, офісы, аўто ў нашы нацыянальныя колеры», — заявіў Парашэнка.

«Слава Украіне!» — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?