Пракуратурай Мінскай вобласці для разгляду па сутнасці ў суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да двух раней судзімых жыхароў Барысава. 

Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства ўпраўлення Следчага камітэта Таццяна Кучынская, абвінавачваныя, знаходзячыся ў бытавых памяшканнях і на тэрыторыі ДУП «ПМК-199» УП «Мінскаблсельбуд», збілі вартаўніка, а таксама сына і знаёмых апошняга. Гэтыя дзеянні органам папярэдняга расследавання кваліфікаваныя на падставе ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства), і ч. 1 арт. 14, пп. 6, 13, 15 ч. 2 арт. 139 КК (замах на наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства), учынены з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх меркаванняў, групай асоб). 

Папярэдняе расследаванне па гэтай крымінальнай справе праводзіла Упраўленне следчага камітэта па Мінскай вобласці. 

Паводле слоў Таццяны Кучынскай, устаноўлена, што абвінавачваныя ў ноч на 24 студзеня 2014 года ў стане алкагольнага ап'янення «зайшлі ў бытавое памяшканне ДУП «ПМК-199», дзе знаходзіліся раней незнаёмыя ім асобы, і пад выдуманай падставай крадзяжу ў іх грошай, жадаючы супрацьпаставіць сябе іншым, паказаць сваю п'яную ўдаласць і фізічную перавагу, дзейнічаючы з асаблівай жорсткасцю, збілі нагамі, рукамі, а таксама лапатамі, металічнай трубой, шлангам, металічным шуфлікам асоб, якія знаходзіліся ў бытоўцы». Палічыўшы, што атрыманыя адным з пацярпелых цялесныя пашкоджанні з'яўляюцца несумяшчальнымі з жыццём і той праз некаторы час памрэ, злачынцы пакінулі яго на месцы здарэння, а самі пайшлі. Аднак дзякуючы своечасова аказанай медыцынскай дапамозе пацярпелы застаўся жывы. 

За ўчыненне асабліва злоснага хуліганства абвінавачваным пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў. За замах на забойства пры абцяжваючых акалічнасцях Крымінальным кодэксам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротная кара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?