Каля 17.30 20 жніўня ў Іўі на нерэгуляваным пешаходным пераходзе аўтамашынай «Фальксваген-Пасат» быў збіты сямігадовы хлопчык. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы «Укантакце» ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Абставіны дарожна-транспартнага здарэння высвятляюцца. Вядома, што за рулём быў 21-гадовы жыхар Вілейкі.