Як паведамілі ў ДАІ, у 12:40 у сярэднім шэрагу вонкавага кола дарогі недалёка ад скрыжавання з вуліцай Прытыцкага сутыкнуліся МАЗ і «Фальксваген». Як мяркуе інспектар, што афармляў здарэнне, прычынай было нетрыманне бяспечнай дыстанцыі. Цягам наступных секундаў адна за адной сутыкнуліся яшчэ чатыры машыны.

BMW, Chrysler і Nissan, якія ехалі ў трэцяй паласе, паспелі знізіць хуткасць, а Volkswagen за імі, — не. Ён «сабраў» усе машыны. Найбольш пацярпеў Nissan, які атрымаў магутны ўдар у зад. Ён разбіты ўшчэнт, але, на шчасце, людзі не пацярпелі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?