Украінскія войскі працягваюць ажыццяўляць наступ на сілы сепаратыстаў на ўсходзе Украіны і трымаюць абарону пазіцый, паведамляе прэс-цэнтр АТА.
Сілы АТА трымаюць абарону ў населеных пунктах Навасвітлаўка і храшчуватае Луганскай вобласці. Прэс-цэнтр паведамляе, што «пачалася зачыстка» Ілірыі, Маланікалаеўкі, Станіцы Луганскай у Луганскай вобласці, а таксама пасёлкаў Ясінаўкі і Зямлянкі, што на Данеччыне.
У ходзе баёў «па выніках агнявых і авіяцыйных удараў знішчана тры танкі і дзве баявыя машыны дэсанту» сепаратыстаў, гаворыцца ў заяве АТА на старонцы ў Facebook.