На Мінск з захаду сунецца вялікая дажджавая хмара. Твітар Белгідрамета папярэджвае ў 10:10, што хмара знаходзілася за 120 км ад сталіцы, а хуткасць ветру складае 50 км/г. Цяпер хмара падышла бліжэй да Мінска.

Па стане на 10:27

Па стане на 10:27

Такім чынам пасля 12-й гадзіны ў сталіцы павінен пайсці першы моцны дождж. Белгідрамет таксама дадае, што гэта першая партыя дажджу на сёння, залева таксама чакаецца пад ноч.

Нагадаем, што на сёння было перададзена штармавое папярэджанне. На мінулым тыдні Мінск двойчы залівала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0