Упраўленне Расспажыўнагляда па Свярдлоўскай вобласці праводзіць пазапланавую праверку рэстаранаў «Макдоналдс» у Екацярынбургу.

Праверка пачата з-за скаргаў спажыўцоў, паведаміла ў чацвер прадстаўнік мясцовага Расспажыўнагляда Наталля Лукьянцава.

Паводле інфармацыі СМІ, у Екацярынбургу адкрыта восем рэстаранаў хуткага харчавання.

У сераду ўпраўленне Расспажыўнагляда па Маскве па выніках праведзеных праверак прыняло рашэнне аб часовай забароне працы чатырох рэстаранаў «Макдоналдс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?