Сёння раніцай з сайту найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-крамы Oz.by зніклі кнігі «Оборона Донбасса. Игорь Стрелков ужас бандеровской хунты» і «Крым навеки с Россией. Историко-правовое обоснование воссоединения республики Крым и города Севастополь с Российской Федерацией».Яны з'явіліся ў продажы некалькі дзён таму.

Дзясяткі чытачоў абурыліся, што адыёзныя расійскія выданні прадае беларуская пляцоўка.

Пад кнігай пра тэрарыста Гіркіна (у анатацыі яго называлі «честь, ум и совесть русского народа») негатыўных каментароў было больш за пяцьдзесят, перш чым яе знялі з продажу, паведамляюць НН чытачы. Выданне пра «рускі Крым» прастаяла крыху даўжэй.

Спачатку адміністратар сайта проста выдаляў негатыўныя каментары.

Але а 10.30 знікла і сама заяўка на кнігу.

Пазней у твітары інтэрнэт-крамы з'явіўся пост з прабачэннямі:

«Сябры. На сайт учора трапіла брыдкая кніга. Трапіла па дурасці. Такой «літаратуры» ў нас больш не будзе. Прыносім свае прабачэнні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?