На таргах 21 жніўня курс даляра вырас на 10 рублёў і ўстанавіў новы рэкорд, дасягнуўшы псіхалагічнай адзнакі ў 10 400 рублёў.

Курс еўра вырас на 20 рублёў да 13 800, расійскі рубель крыху патаннеў да 286,5.

Курс даляра на 1 студзеня 2014 г. складаў 9 520 рублёў.

Адзнакі ў 10 000 рублёў даляр дасягнуў 7 мая, 10 100 — на таргах 2 чэрвеня, 10 200 — 27 чэрвеня, 10 300 — 25 ліпеня.

Такім чынам даляр цяпер даражэе на 100 рублёў у месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0