rtl.be
Невядомыя выкралі ноўтбук прэм'ер-міністра Бельгіі Эліа дзі Рупа, паведамляе партал RTL.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў панядзелак, але прэса даведалася пра гэта толькі ў чацвер. Паліцыя паведаміла, што на цвёрдым дыску скрадзенага лэптопа захоўваліся важныя дакументы, якія тычацца ўнутранай палітыкі Бельгіі. Паводле мясцовай прэсы, у камп'ютары таксама маглі ўтрымлівацца канфідэнцыйныя звесткі пра каралеўскую сям'ю.
Ноўтбук з машыны прэм'ера выкралі, калі ён знаходзіўся ў спартзале.
Кіроўца ў гэты час таксама адлучыўся — як ён пазней растлумачыў, хацеў купіць што-небудзь у бліжэйшай кнігарні.
Злодзеі ўзламалі аўтамабіль і забралі камп'ютар, які палітык неабачліва пакінуў у багажніку. Выявіўшы прапажу, прэм'ер і яго кіроўца неадкладна звярнуліся ў бліжэйшае аддзяленне паліцыі.