Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у чацвер у Мінску на нарадзе па фарміраванні новага механізму дзяржпадтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, паведамляе Interfax.by

«Я хачу падкрэсліць, што мы будзем рабіць усё, каб стымуляваць нараджальнасць дваіх, траіх і больш дзяцей», - падкрэсліў ён.

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што ў сям'і павінна быць як мінімум двое дзяцей. «А (нараджэнне) траіх, чацвярых трэба стымуляваць, але траіх — абавязкова», — працягнуў ён.

«Гэтаму мы будзем надаваць самае сур'ёзнае значэнне. Калі ў нас не будзе наогул грошай на льгатаванне будаўніцтва жылля, то апошнія грошы мы аддамо менавіта шматдзетным сем'ям для будаўніцтва жылля», — запэўніў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0