Міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Павел Шарамета ўжо падаў заяву аб адстаўцы, вырашыўшы «засяродзіцца на працы з заўтрашніх людзьмі».

Бі-Бі-Сі — Украіна пацвердзілі гэта ў прэс-службе Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю.

Пра прычыны гэтага рашэння спадар Шарамета збіраецца абвясціць на прэс-канферэнцыі.

«Так, замест далейшай вайны з учорашняй сістэмай, вырашыў засяродзіцца на працы з заўтрашнімі людзьмі, якія створаць заўтрашнюю сістэму», — напісаў Шарамета раніцай у сваім Facebook.

Згодна з законам Украіны, рашэнне аб адстаўцы міністраў прымае Вярхоўная Рада, чарговая сесія якой павінна пачацца 2 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?