У твітары інтэрнэт-крамы Oz.by з'явіўся пост з прабачэннямі:
«Сябры. На сайт учора трапіла брыдкая кніга. Трапіла па дурасці. Такой «літаратуры» ў нас больш не будзе. Прыносім свае прабачэнні».
Нагадаем, раніцай з сайта інтэрнэт-крамы зніклі кнігі «Оборона Донбасса. Игорь Стрелков ужас бандеровской хунты» і «Крым навеки с Россией. Историко-правовое обоснование воссоединения республики Крым и города Севастополь с Российской Федерацией».Яны з'явіліся ў продажы ўчора і выклікалі абурэнне чытачоў.