Аляксандр Лукашэнка прызначыў былога кіраўніка КДК Аляксандра Якабсона памочнікам прэзідэнта - галоўным інспектарам па Мінску.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што спецыяльна запрасіў Аляксандра Якабсона на сустрэчу, хоць можна было вырашыць гэтае кадравае пытанне, падпісаўшы адпаведны ўказ. «Я раблю гэта наўмысна, каб людзі не падумалі, што ў Якабсона нейкія праблемы з прэзідэнтам або дзяржавай», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка мяркуе, што Аляксандр Якабсон застаецца дзяржаўным чалавекам, і падкрэсліў, што не хацеў бы страціць такога спецыяліста. «Дзяржаве вельмі важныя мазгі і вопыт, якія сканцэнтраваныя ў такіх людзей», - адзначыў беларускі лідэр.

У Мінску самая вялікая камунальная гаспадарка, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. «Вы займаліся гэтымі праблемамі. Вы сам прамысловец. Мінск — гэта велізарная прамысловасць. Вы дасведчаны чалавек, і гэта вельмі важна для інспектара, - сказаў кіраўнік дзяржавы. — Ваш досвед патрэбен тут».

Пяць фактаў пра Аляксандра Якабсона

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?