Маці зоркі вострасюжэтных фільмаў Сільвестра Сталонэ Джэкі ў лістападзе адзначыць 93-і дзень нараджэння. Нягледзячы на ўзрост, яна стараецца весці актыўны лад жыцця і наведвае спартыўную залу.

У Джэкі Сталонэ ёсць свой персанальны трэнер, да таго ж ёй дапамагае ўнук — 20-гадовы Эдмунд, сын памерлай два гады таму ад раку Тоні Эн Філіці, зводнай сястры Сільвестра Сталонэ.

Як можна бачыць на здымках, Джэкі не толькі займаецца на трэнажорах, але і трэніруецца са штангай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?