У сувязі з завяршэннем летніх канікул і пачаткам навучальнага года, у мэтах прадухілення дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей з 25 жніўня па 5 верасня ў краіне будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага, дзеці!», паведамляе ДАІ МУС РБ.
ДАІ заклікае кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі пры руху каля дзіцячых устаноў, праездзе нерэгуляваных пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах, а таксама выконваць правілы бяспекі перавозкі дзяцей.
Інспектары звярнулі ўвагу, што ў адпаведнасці з п.166.9 ПДР, у гэтыя дні кіроўцы абавязаны перасоўвацца ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар.
Да пачатку навучальнага года ў шматлікіх школах на маршрутах руху дзяцей па тэрыторыі да бліжэйшага пешаходнага пераходу абновіцца эксперыментальная разметка (сляды, стрэлкі ды інш.), якая пазначае кірунак руху да месца бяспечнага перасячэння праезнай часткі.