Пракуратурай Мінскай вобласці накіравана ў суд крымінальная справа ў дачыненні да 58-гадовага грамадзяніна Грузіі, які мае від на жыхарства ў Беларусі. 

Як паведаміла старшы пракурор Упраўлення следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Кучынская, дзеянні абвінавачванага органамі папярэдняга расследавання кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 380 КК (падробліванне і збыт падробленых дакументаў) і ч. 2 арт. 381 КК (падробліванне ідэнтыфікацыйнага нумара транспартнага сродку).

Следствам устаноўлена, што абвінавачваны з красавіка па жнівень 2013 года вырабляў падробленыя пасведчанні аб рэгістрацыі аўтамабіляў, пасля чаго ўносіў у іх заведама непраўдзівыя звесткі аб зняцці транспартных сродкаў з уліку ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама ставіў падробленыя адбіткі клішэ круглай гербавай пячаткі названага падраздзялення міліцыі. 

Адным з эпізодаў яго злачыннай дзейнасці стала ўнясенне заведама недакладных звестак аб зняцці транспартнага сродку з уліку для наступнага продажу і падробліванне пасведчання аб рэгістрацыі і рэгістрацыйных знакаў аўтамабіля «Мазда 3», выкрадзенага Яўгенам Куліком пры разбойным нападзе і забойстве Таццяны Слонімскай. За абяцанае грашовае ўзнагароджанне абвінавачваны перадаў падробленыя тэхнічны пашпарт і рэгістрацыйныя знакі Куліку, які пасля бесперашкодна перагнаў аўтамабіль у Маскву і прадаў.

У дачыненні да абвінавачванага з санкцыі пракурора абрана мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. 

За падробліванне і збыт падробленых афіцыйных дакументаў абвінавачванаму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі, а за падробліванне рэгістрацыйных нумароў транспартнага сродку — да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?