Крымінальная справа ў дачыненні да асоб, якія размалявалі зорку на сталінскім гмаху ў Маскве ў колеры ўкраінскага сцяга, перакваліфікавалі з «вандалізму» на «хуліганства».

Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 7 гадоў. Па артыкуле «вандалізм» ўдзельнікам акцыі пагражала 3 гады.

Па дадзеных расейскіх СМІ, рашэнне аб перакваліфікацыі крымінальнай справы прынялі па патрабаванню генпракуратуры Расіі.

Нагадаем, у сераду невядомыя перафарбавалі палову зоркі на шпілі ў сіні колер, а таксама ўсталявалі на ёй ўкраінскі сцяг. Зняць яго з зоркі атрымалася толькі за 3 гадзіны. У той жа дзень паліцыя затрымала 4 чалавекі па падазрэнні ў дачыненні да гэтага інцыдэнту: двух дзяўчат і двух хлопцаў з альпінісцкім рыштункам. Усе яны — жыхары Масквы і Маскоўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?