У Віцебскай і Мінскай абласцях устаноўлены тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад брусніц і журавін у 2014 годзе. Адпаведныя рашэнні прынялі абласныя выканаўчыя камітэты. 

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі, на тэрыторыі Віцебскай вобласці збіраць брусніцы дазволена з 16 жніўня, журавіны — з 25 жніўня. У Мінскай вобласці збор брусніц дазволены з 22 жніўня, журавін — з 6 верасня. 

Кантроль за выкананнем тэрмінаў і правілаў збору, нарыхтоўкі (закупкі) ягад ускладзены на райвыканкамы, дзяржаўныя вытворчыя лесагаспадарчыя аб'яднанні і тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?