Упраўленне Расспажыўнагляду па Свярдлоўскай вобласці запатрабавала да 22 жніўня выключыць з продажу ў мясцовых крамах спіртныя напоі амерыканскіх брэндаў Jack Daniel's і Jim Beam. Расійскі рэгулятар паказвае на шэраг выяўленых парушэнняў.

Як паведаміла кіраўнік прэс-службы ведамства Наталля Лук'янцава, на дадзены момант гаворка ідзе аб прыпыненні продажаў да рашэння суда, які можа прыняць рашэнне аб канфіскацыі прадукцыі.

Прэтэнзіі ў спецыялістаў Расспажыўнагляду паўсталі да віскі Jack Daniel's Tennessee і бурбону Jim Beam, маркіроўка якіх, па іх словах, не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням.

Акрамя таго, у напоі Jack Daniel's Tennessee Honey прадстаўнікі ўпраўлення знайшлі хімічныя рэчывы, якія, як яны сцвярджаюць, з'яўляюцца «неўласцівымі складу віскі».

У кампаніі «Браўн-Форман Рус», афіцыйным прадстаўніку гандлёвай маркі Jack Daniel's у Расіі, кажуць, што напой Tennessee Honey з'яўляецца лікёрам на аснове віскі і ў Расіі класіфікуецца як «спіртны напой», які не павінен адпавядаць патрабаванням, што прад'яўляюцца да віскі.

Кіраўнік аддзела маркетынгу Аляксандр Гарэлін растлумачыў, што наяўнасць у гэтым напоі мёду і цукру правамерна і адпавядае расійскай класіфікацыі спіртной прадукцыі.

Адказ на атрыманы запыт кампаніі-пастаўшчыка з тлумачэннямі, як заявілі ў свярдлоўскім падраздзяленні Расспажыўнагляду, пакуль рыхтуецца і яшчэ не адпраўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?