Беларуска Вольга Барабаншчыкава ў канцы 1990-ых уваходзіла ў 50 наймацнейшых тэнісістак свету. Пасля завяршэння кар'еры яна стала спявачкай і тэлевядучай.

— Сярод тэнісістаў папулярнай застаецца практыка жыць за мяжой пасля заканчэння кар'еры. Напэўна, і ў вас былі варыянты перабрацца ў іншую краіну?

— Яшчэ ў бытнасць спартсменкай прапаноўвалі выступаць за Вялікабрытанію, але нават думкі не было прыняць прапанову. Я такая нацыяналістка…

— Менавіта нацыяналістка?

— Так! Калі на адпачынку нас усім агулам называт расейцамі, не лянюся і завастраю увагу на тым, што я беларуска. Мы з рускімі ўсё ж розныя людзі. Нават у часы СССР адчувала сябе не савецкім чалавекам, а беларускім. Усё жыццё іду з гэтым пачуццём і гэтага не адняць. І думка пра тое, што я абараняю гонар не Беларусі, а нейкай іншай краіны, для мяне дзікая. Думаю, пасля такога было б сорамна вяртацца на радзіму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?