Прынамсі 33 чалавекі загінулі і дзясяткі былі параненыя пры сутыкненні двух аўтобусаў на Сінайскім паўвостраве, паведамляе блізкаўсходняе агенцтва MENA.

Па словах мясцовага рэгіянальнага міністра аховы здароўя Махамеда Лашына, сярод пацярпелых ёсць грамадзяне Расіі, Емена і Саудаўскай Аравіі.

Пазней стала вядома, што пацярпелі грамадзянка Украіны, адзін Емена і два — Саўдаўскай Аравіі.

Лашын заявіў, што пацярпелыя былі адпраўленыя ў бліжэйшыя медыцынскія ўстановы. Ён таксама адзначыў, што выратавальнікі працягваюць даставаць целы з пад абломкаў аўтобуса, таму колькасць ахвяр можа ўзрасці.

Аўтобусы сутыкнуліся ў паўднёвай частцы Сінайскага паўвострава. Адзін з іх ехаў з Шарм-аль-Шэйха, другі - з раёна дэльты Ніла.

Аварыі ў Егіпце даволі частая з'ява.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?