Наяўную ўкраінскую грыўню купляюць у насельніцтва толькі 10 з 31 беларускага банка, сведчыць праведзены 21 жніўня маніторынг каціровак.
У гэты дзень у інтэрнэце з'явіліся паведамленні аб цяжкасцях, якія маюць грамадзяне Украіны пры спробе абмяняць сваю нацыянальную валюту ў Беларусі.
Між тым Нацыянальны банк яшчэ 10 ліпеня дазволіў айчынным банкам не купляць у насельніцтва грыўню з-за яе нестабільнасці. У банкаў утварыліся значныя запасы грыўні, якую мянялі ўкраінцы ў прыгранічных беларускіх абласцях.
Купля грыўні ў насельніцтва 21 жніўня ажыццяўлялася па курсах ад 250 («Белгазпрамбанк») ад 650 («Цэптэр-банк» у Гомелі) рублёў пры афіцыйным курсе Нацбанка на гэты дзень 787,12 рубля (крос-курс 13,2 грыўні за долар).
Прадаюць украінскую валюту 13 банкаў па курсе ад 670 («Цэптэр-банк» у Гродне) да 950 рублёў («Беларусбанк»). Толькі рэалізуюць грыўню тры банкі: «Беларусбанк», «Белінвестбанк» і «БелВЭБ».