Жыхар Карэлічаў дабіраўся на працу ў Наваградак. Аўто, якое ён спыніў, трапіла ў аварыю.

Непадалёк ад вёскі Ваўковічы Наваградзкага раёну ў 07.40 легкавік «Сузукі», якім кіравала 33‑гадовая жыхарка Карэліцкага раёну, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком «DAF». Удар быў такі моцны, што легкавік літаральна разарвала на кавалкі. У выніку кіроўца з шматлікімі траўмамі была зьмешчаная ў бальніцу. Цяпер яна знаходзіцца ў стабільна цяжкім стане. Жанчына нядаўна выйшла з дэкрэтнага адпачынку, гадуе двух маленькіх дзяцей. Выпадковы мужчына з Карэлічаў, якога яна вырашыла падвезьці ў Наваградак, сканаў на месцы.

Паводле папярэдніх зьвестак прычынай трагедыі стала нядбайнасьць дарожных службаў Карэліцкага і Наваградзкага раёнаў — дарогу па маршруце Карэлічы‑Наваградак не пасыпалі пяском.

Ул. інф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0