Расійскія грузавікі з гуманітарнай дапамогай ідуць па тэрыторыі Украіны ў бок Луганска ў суправаджэнні узброеных сепаратыстаў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на штаб апалчэння самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі.
«Мы гарантуем бяспеку гуманітарнага грузу і асоб, якія яго суправаджаюць. Калона рухаецца пад аховай апалчэнцаў», — заявілі сепаратысты.