Выканаўчы камітэт Данецкага гарадскога савета прыняў рашэнне перанесці пачатак заняткаў у навучальных установах горада. Пра гэта паведамляе прэс-служба гарсавета.

Дату пачатку навучальнага года ў Данецку абяцаюць назваць пазней.

«Дата пачатку навучальнага года будзе вызначана з улікам змянення сітуацыі ў горадзе, якая гарантуе бяспеку жыцця і здароўя ўдзельнікам вучэбна-выхаваўчага працэсу», - гаворыцца ў заяве прэс-службы.

Зараз кіраўнікам школ даручылі арганізаваць дыстанцыйнае навучанне дзяцей да пачатку вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?