Работнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі патлумачылі, пры якіх умовах крэветка і траска могуць стаць беларускімі.
«Беларусь мае права і магчымасць фрахтаваць судны і весці марскі промысел, і такая прадукцыя дазволеная да ўвозу на тэрыторыю Мытнага саюза. Таму не трэба ніякіх ухмылак з нагоды «беларускай крэветкі» і «беларускай траскі», — перадае interfax.by словы беларускіх дыпламатаў.
У ведамстве распавялі, што пэўны час Беларусь арандавала ў Калінінградзе два караблі. Яны выходзілі ў Атлантыку і лавілі там селядцоў, траску ды іншыя віды рыбы. Дыпламаты заклікаюць адрозніваць паняцці «краіна паходжання тавару» і «краіна вытворчасці прадукцыі». Калі на этыкетцы пішуць «Зроблена ў Беларусі» — гэта значыць, што сыравіна, у тым ліку імпартная, прайшла глыбокую перапрацоўку.