itar-tass.com

itar-tass.com

Рух расійскай гуманітарнай калоны грузавікоў па тэрыторыі Украіны ў суправаджэнні ўзброеных сепаратыстаў у Службе бяспекі Украіны расцанілі як «прамое ўварванне» з боку Расіі.

Як перадае Reuters, пра гэта заявіў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка.

Раней стала вядома, што расійскія грузавікі з гуманітарнай дапамогай ідуць па тэрыторыі Украіны ў бок Луганска ў суправаджэнні узброеных сепаратыстаў. «Мы гарантуем бяспеку гуманітарнага грузу і асоб, што яго суправаджаюць. Калона рухаецца пад аховай апалчэнцаў», — заявілі яны.

Разам на брыфінгу РНБА у Кіеве было заяўлена, што ва Украіну рухаюцца яшчэ, апроч тых 34 Камазаў, 90 нікім не правераных грузавікоў з Расійскай Федэрацыі.

Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў спікер інфармцэнтра АНБА Андрэй Лысенка.

«Як толькі стала вядома, у бок ўкраінскай мяжы пачаўся рух яшчэ 90 грузавікоў, у якіх расійскім бокам не былі дапушчаныя ні ўкраінскія памежнікі і мытнікі, ні прадстаўнікі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?