Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся сёння з развіццём аграэкатурызму на прыкладзе аграсядзібаў Валожынскага раёна.
«Самае галоўнае для нас, што фармуецца цэлая кагорта уласнікаў, — сказаў ён. — І гэта не тое, што ў кагосьці адабралі, падзялілі, і з'явілася прыватная ўласнасць, а гэта людзі, якія ўласнымі рукамі ўсё гэта стварылі. І добра, што такія людзі ёсць, і чым іх больш, тым мацнейшая незалежнасць краіны».
Лукашэнка агледзеў аграсядзібы, азнаёміўся з умовамі для адпачынку.
Гаспадары сядзіб падзякавалі кіраўніку дзяржавы за створаныя ў краіне спрыяльныя ўмовы для развіцця аграэкатурызму. Аднак Лукашэнка заўважыў: «Гэта я вам павінен дзякаваць, што вы ратуеце Беларусь. Загубіць гэта — краіны не будзе».
Ён лічыць, што такі від адпачынку з году ў год будзе ўсё больш запатрабаваны.
«Усе хочуць цішыні, усе стаміліся ад гвалту, мітусні. А Беларусь, так сталася, ціхае месца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.