МЗС Расіі ўручыў паслу Японіі ў РФ Цікахіта Харада спіс японскіх грамадзян, адносна якіх уводзяцца абмежаванні на ўезд у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым паведамляецца на сайце МЗС Расіі.
Сёння намеснік міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Ігар Маргулоў прыняў пасла Японіі ў РФ Цікахіта Харада. У час сустрэчы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях расійска-японскіх адносін.
«Цікахіта Харада атрымаў спіс грамадзян Японіі, адносна якіх уводзяцца абмежаванні на ўезд у Расійскую Федэрацыю ў парадку меры ў адказ на візавыя санкцыі Токіа супраць шэрага грамадзян нашай краіны», — гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ.