Першая лэдзі Эстоніі, Эвелін Ільвес, забыла на свой статус і шлюб і цалавалася на вачах ва ўсіх са сваім маладым спадарожнікам, з якім яна танчыла і шапталася ўвесь вечар.
Сенсацыю апублікаваў сёння часопіс Kroonika і хутка яе перадрукавалі ўсе эстонскія СМІ.
Спадарыню Эвелін Ільвес многія заўважылі падчас вечарынкі на тэрасе кафэ Komeet 6 жніўня. Вечарынка працягвалася да раніцы 7 жніўня, людзей станавілася ўсё менш, і тады наведвальнікам адкрылася наступная карціна — жонка прэзідэнта танцавала на тэрасы з маладым чалавекам, на выгляд яму было 28-30 гадоў.
Яны паводзілі сябе як закаханыя, Эвелін увесь час глядзела свайму спадарожніку ў вочы, распавёў сведка. Каля паловы пятай ночы першая лэдзі нарэшце сышла разам са сваім спадарожнікам.
«Яны выйшлі з дзвярэй разам з яшчэ адной парачкай. Яны ўдваіх селі ў машыну. Гэта быў чорны Mercedes S-класа. За рулём знаходзіўся нейкі мужчына, яны з'ехалі», - распавядае сведка.
Прэзідэнт Тоомас Хендрык Ільвес ў той час знаходзіўся ў Эстоніі.
«У мяне цяпер адзін з самых складаных перыядаў. Калі ласка, прабачце, каму я нанесла боль», — напісала сёння Эвелін Ільвес, паведамляе Postimees са спасылкай на яе Facebook.