ЗША занепакоеныя тым, што Расія ўвяла свой так званы «гуманітарны канвой» ва Украіну без згоды афіцыйнага Кіева і патрабуюць ад Крамля неадкладна адклікаць грузавікі і персанал.
Пра гэта вечарам у пятніцу, 22 жніўня, заявіў прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі.
«Гэта парушэнне суверэнітэту Украіны і яе тэрытарыяльнай цэласнасці з боку Расіі», — заявіў прадстаўнік міністэрства абароны Злучаных Штатаў.
Кірбі заклікаў Крэмль неадкладна вывесці з Украіны «гуманітарны канвой».
«Расія павінна адклікаць сваю тэхніку і персанал з тэрыторыі Украіны неадкладна. У адваротным выпадку гэта будзе мець сваю цану і прывядзе да далейшай ізаляцыі», — заявіў прадстаўнік Пентагона.