Расія за апошнія дні пераправіла ва Украіну артылерыйскія часткі з разлікамі і выкарыстоўвае іх для абстрэлу ўкраінскіх сілавікоў. Пра гэта, як піша The New York Times, заявіла афіцыйны прадстаўнік альянсу Аана Лунгеску.

ЗША ўпершыню заявілі аб сведчаннях прамога ўмяшання расійскіх войскаў у канфлікт на ўсходзе Украіны, адзначае выданне. Раней Захад абвінавачваў Расею толькі ў падтрымцы баевікоў.

Напярэдадні генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што расійскі артылерыя выкарыстоўваецца супраць украінскіх войскаў з тэрыторыі Украіны. Па словах генеральнага сакратара, альянс назірае «значнае павелічэнне расійскага ваеннага ўдзелу ў (падзеях) ва ўсходняй Украіне з сярэдзіны жніўня, уключна з выкарыстаннем расійскіх войскаў». «У дадатак да гэтага расейская артылерыйская падтрымка — праз мяжу і з тэрыторыі Украіны — выкарыстоўваецца супраць украінскіх узброеных сілаў».

Украіна і краіны Захаду неаднаразова заяўлялі, што ў Расеі ля мяжы з Украінай канцэнтруе войскі. Расейскія ўлады гэтыя сцвярджэнні абвяргаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?