Выстава жывых экзатычных матылькоў адкрыецца ў Маладзечанскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік» 28 жніўня.

На выставе можна будзе ўбачыць дзесяткі відаў «жывых кветак» з усіх куткоў планеты - ад непраходных джунгляў Амазонкі да аддаленых архіпелагаў Акіяніі. Сярод найбольш цікавых відаў - гіганцкая паўлінавочка атлас. Размах крылаў матылька дасягае 24 см. Паўлінавочка атлас занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса і лічыцца адным з самых буйных матылькоў ў свеце. Сустракаецца яна ў асноўным у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Ўвазе гасцей таксама прадставяць атрутных манархаў, здольных здзяйсняць тысячакіламетровыя міграцыі, сінякрылых марфід, якія славяцца аптычнымі пералівамі крылаў, ліставідак Кален, гіганцкіх савіных матылькоў, якія палохаюць птушак велізарнымі «вачмі» на крылах. Наведвальнікі таксама змогуць убачыць ператварэнне лялячкі ў матылька. Кожны тыдзень відавы склад экспазіцыі будзе абнаўляцца прыкладна на траціну.

Экскурсаводы раскажуць наведнікам аб кожным з відаў, пазнаёмяць са старажытнымі легендамі і павер'ямі, звязанымі з крылатымі прыгажунамі. Госці змогуць паўдзельнічаць у конкурсах і розыгрышы прызоў.

Выстава будзе працаваць па 14 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?