Пілоты найбуйнейшай нямецкай авіякампаніі Lufthansa рыхтуюцца да буйнамаштабнага страйку, паведамляюць інфармагенцтвы.

Дакладная дата, калі будзе пачата забастоўка, не паведамляецца. Прафсаюз Cockpit, які прадстаўляе інтарэсы пілотаў і бортінжынераў нямецкіх авіяперавозчыкаў, мяркуе, што стачка можа пачацца ў любы момант.

Незадаволенасць пілотаў выклікана тым, што раней яны маглі завяршаць кар'еру ў веку 55 гадоў і да 65 гадоў атрымліваць дапамогу ў памеры 60% апошняга акладу (так званая пераходная дапамога). Згодна з новымі правіламі, пілотам прапануецца працаваць да 60 гадоў, а пераходная дапамога будзе залежаць ад стажу работніка.

Апошні буйнамаштабнв страйк пілоты Lufthansa праводзілі ў красавіку. Стачка закранула каля 425 тыс. пасажыраў. Тады Cockpit дамагаўся павышэння заработнай платы і паляпшэння ўмоў працы пілотаў.

Акрамя таго, у сакавіку Lufthansa адмяніла каля 600 сваіх рэйсаў па ўсім свеце з-за забастоўкі супрацоўнікаў наземных службаў нямецкіх аэрапортаў. Гэтая сітуацыя адбілася і на рэйсах з Нацыянальнага аэрапорта Мінск — быў затрыманы вылет ранішняга рэйса Lufthansa з Мінска ў Франкфурт-на-Майне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?