Сховішча радыеактыўных адкідаў пабудуюць на фундаментай пліце 4‑га энергаблока Смаленскай атамнай электрастанцыі, якая знаходзіцца ў трох кіламетрах ад Дзеснагорска, што зусім недалёка ад беларускай мяжы.

Рашэнне аб будаўніцтве на Смаленшчыне сховішча цвёрдых радыеактыўных адкідаў прынятае Федэральным агенцтвам па атамнай энергіі Расійскай Федэрацыі. Працы па ўзвядзенню комплексу пачаліся яшчэ ў 2001 г. Гэты комплекс будзе прызначаны для прыёму, сартыроўкі, перапрацоўкі і захоўвання перапрацаваных вадкіх і цвёрдых радыеактыўных адкідаў.

Будаўніцтва сховішча радыеактыўных адкідаў выклікае вялікую занепакоенасць у насельніцтва Смаленшчыны. Асабліва хвалюе грамадскасць таямнічасць і закрытасць працаў.

Чыноўнікі ад атамнай энергетыкі спрабуюць заспакоіць насельніцтва хаця б тым, што сховішча прызначаецца толькі для адкідаў САЭС. Аднак шэраг незалежных экспертаў адзначаюць, што будаўніцтва такога аб’екта задарагое і нявыгаднае для адной атамнай станцыі і адкіды будуць звозіцца з іншых станцый, якія не маюць спецыялізаваных сховішчаў. Калі ж расіяне пажадаюць падзарабіць на захоўванні радыеактыўных матэрыялаў з еўрапейскіх АЭС то смертаносны груз пойдзе транзітам праз Беларусь.

Народныя навіны Віцебска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0