У Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці жанчына падчас сваркі падпаліла хлеў са сваім каханым, у яе дачыненні распачатая крымінальная справа.

З грамадзянскім мужам 50-гадовая сялянка жыве ўжо даўно. За час сумеснага жыцця паміж імі здараліся гучныя сваркі. Летась у дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу за катаванне сужыцеля.

У гэты раз мужчына, баючыся гневу каханай, падчас сваркі зачыніўся на гарышчы хлява. На заклікі выйсці ён не рэагаваў. Тады раз'юшаная жанчына акунула анучу ў лёгкаўзгаральную вадкасць і паклала яе пад дах хлява. Аднак нават калі хлеў пачаў гарэць, мужчына не выйшаў. Суседзям з цяжкасцю ўдалося згасіць драўляны будынак і спыненіць канфлікт.

За спробу падпалу ў дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па арт.218 ч.2 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Ёй пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0